У цэнтры Кіева ўзарвалі аўтамабіль экс-байца чачэнскага дабраахвотнага батальёна

У цэнтры Кіева ўзарвалі аўтамабіль экс-байца чачэнскага дабраахвотнага батальёна

У цэнтры Кіева, каля Бесарабскага рынку ўзарвалі аўтамабіль Toyota Camry з грузінскай рэгістрацыяй, паведамляе hromadske.ua. Аўто належала экс-байцу дабравольніцкага батальёна Цімуру Махауры, які загінуў пры выбуху.

Махауры — чачэнец, грамадзянін Грузіі, які пастаянна пражываў у Кіеве. Раней ён служыў у батальёне шэйха Мансура.

Разам з ім у аўто знаходзіліся жонка і дзіця, яны шпіталізаваныя.

У МУС кажуць, што аўтамабіль быў падарваны закладзенай выбухоўкай.

Махауры называлі "асабістым ворагам Кадырава". Паводле некаторых крыніцаў, ён меў дачыненне да забойства Шаміля Басаева

Праваахоўнікі мяркуюць, што забойства было не выпадковым: хацелі забіць менавіта гэтага чалавека.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі