У цэнтры Мінска падрыхтуюць платны паркінг на 1000 месцаў

Праект платнай паркоўкі на тысячу месцаў плануюць ажыццявіць на прывакзальнай плошчы і прылеглых да яе вуліцах.



“Там агульны прынцып — стварэнне зоны платнай паркоўкі. На тэрыторыі вуліцы Бабруйскай, Кірава і так далей, — раскрыў планы ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала Юрый Важнік, старшыня Беларускай асацыяцыі экспертаў і сюрвеераў на транспарце. — Пры гэтым будзе некалькі тэхналогій аплаты: і праз смс, і пры дапамозе смартфона, і пры дапамозе папяровых білетаў. Важна толькі, каб усе гэтыя механізмы запрацавалі. Наш прагноз, што на вакзале будуць свабодныя месцы, не занятыя”.  



Эксперт выказаў меркаванне, што паркоўка ва ўсім цэнтры горада — да другога кальца — павінна быць платнай.



Фота — mashinki.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі