У цэнтры Мінска праходзіла масавая маніфестацыя — гэта здымалі кіно пра Купалу

У цэнтры Мінска праходзіла масавая маніфестацыя — гэта здымалі кіно пра Купалу

У цэнтры Мінска здымалі масавую сцэну для новага фільма пра Янку Купалу. Як піша sb.by, здымкі адбываліся ля будынка ратушы. Сцэна мусіла паказаць масавую маніфестацыю, якая адбывалася ў Мінску пасля Крывавай нядзелі: на пачатку 1905 года пратэсты закранулі многія гарады, у тым ліку беларускія. А Янка Купала быў іх сведкам.

Біяграфічную драму абяцаюць паказаць не раней за восень. У галоўнай ролі здымаецца латвійскі акцёр Мікалай Шастак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі