У цэнтры Пінска — масавая гібель варон (фота)

У гістарычным цэнтры Пінска практычна на кожным кроку ляжаць мёртвыя вароны, піша media-polesye.by. У прыватнасці, на вуліцы Леніна птушкі ляжаць і на дарозе, і на тратуарах. Паводле СМІ, кучы дохлых варон ляжаць пад елкамі і кустамі ядлоўцу ў скверах ля помніка Веры Харужай і каля стэлы воінам-вызваліцелям.

Па словах пінчукоў, птушкі нечакана падаюць з дрэваў на зямлю і некалькі хвілін б'юцца ў канвульсіях. Мёртвыя вароны могуць праляжаць на дарозе цэлы дзень, бо дворнікі збіраюць іх у кучы пад дрэвамі толькі раз на дзень — зранку.

Мяркуюць, што птушак атруцілі. На карысць гэтай версіі сведчаць кавалкі чорнага хлеба зялёнага адцення. Нехта старанна расклаў іх пад адным з дрэваў, якія палюбілі вароны. Папярэднія некалькі дзён птушкі аблюбавалі некалькі дрэваў па вуліцы Леніна і шумнымі зграямі кружылі над імі, забруджваючы тэрыторыю.

Фота — media-polesye.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі