У Чачэрску рамантавалі дарогу — і затапілі вуліцу

Жыхары Чачэрска скардзяцца на патоп  / checherskivestnik.by
Жыхары Чачэрска скардзяцца на патоп  / checherskivestnik.by

Жыхары вуліцы Калгаснай у Чачэрску апошнімі днямі перажываюць сапраўдны патоп, піша "Чачэрскі веснік".

Людзі скардзяцца, што пасля дажджоў вада затапіла падвалы, двары, гаражы і прысядзібныя ўчасткі.

Прычынай патопу, як выявілася, стаў рамонт дарогі. Да рамонту праезнай часткі ад вады абараняла штучная перашкода з асфальтабетону, а цяпер яе няма. Акрамя таго, надземны вадасцёк забіла смеццем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі