У чацвер адбудзецца сустрэча Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна
Сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і кіраўніка расійскага ўрада Ўладзіміра Пуціна адбудзецца ў Мінску 28 траўня. Яна пройдзе напярэдадні пасяджэння Савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Павестка дня саюзнага Саўміна ўключае 22 пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі, якія ахопліваюць важныя накірункі ўзаемадзеяння. У прыватнасці, на абмеркаванне будзе вынесена выкананне плана сумесных дзеянняў беларускага і расійскага ўрадаў па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, інфармуе БЕЛТА.