У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы

У чацвер, 17 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагназуюцца навальніцы. Вецер падчас навальніц можа дасягаць 14 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +12 да +19 градусаў. У дзённыя гадзіны на поўдні чакаецца да 30-31 цяпла, па краіне — 23-29 градусаў (у сталіцы — ад +25 да +27). Беларускія сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя ўмовы надвор’я, аб’яўляюць пра аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі