У чацвер у Беларусі будзе да -10 градусаў, пераважна без ападкаў
У чацвер, 29 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Невялікі кароткачасовы снег магчымы месцамі толькі ў начныя гадзіны. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў, вецер будзе паўночны, удзень з пераходам на заходні, 4-9 метраў за секунду (уначы з парывамі 12 метраў). Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу (пры праясненнях — да мінус 10, у сталіцы — ад мінус 2 да мінус 4), удзень — ад 0 да мінус 5 (у Мінску — ад мінус 1 да мінус 3 градусаў).