У Чавусах гарэў цеплавоз, які вёз цыстэрны з нафтай

У Чавусах гарэў цеплавоз, які вёз цыстэрны з нафтай

20 красавіка ў 0.56 чавускія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на чыгуначнай станцыі на вуліцы Вакзальнай гарыць цеплавоз, паведамляе прэс-служба МНС

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што адкрытым полымем гарыць першая секцыя цеплавоза таварнага саставу. Машыніст цягніка знаходзіўся побач. 

Дарэчы, сярод 32 вагонаў грузавога цягніка Крычаў-Магілёў былі 11 цыстэрнаў з сырой нафтай.

Ратавальнікам удалося цалкам ліквідаваць пажар у 1.11. Агонь пашкодзіў толькі дзве секцыі шахтаў халадзільніка і рухавік цеплавоза. Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычына пажару высвятляецца.

Затрымка руху грузавога цягніка склала каля 2,5 гадзіны. Іншыя цягнікі не затрымліваліся.

У Чавусах гарэў цеплавоз, які вёз цыстэрны з нафтай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі