У чэмпіянаце Беларусі па хакеі — троеўладдзе

12 верасня адбылося чатыры матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе. Па выніках гэтых гульныў у турнірнай табліцы ўстанавілася троеўладдзе. Па 8 ачкоў набралі мінскія "Юнацтва" і "Керамін", а таксама "Віцебск". Вынікі матчаў:

"Гомель" — "Брэст" — 4:1, "Металург" (Жлобін) — "Нёман" (Гродна) — 2:1,
"Віцебск" — "Хімвалакно" (Магілёў) — 4:3, "Хімік-СКА" (Наваполацк) — "Керамін" (Мінск) — 0:1.

Становішча каманд пасля чатырох тураў:

1. "Юнацтва", "Керамін", "Віцебск" — па 8 ачкоў,

2. "Нёман" — 7,

3. "Металург", "Гомель" — па 6,

4. "Дынама", "Хімік-СКА" — па 4,

5. "Хімвалакно" — 3,

6. "Брэст" — 0.

"Юнацтва", "Керамін", "Дынама" (Мінск) і "Хімвалакно" згулялі па тры матчы.

Матчы пятага тура пройдуць 15 верасня: "Брэст" — "Дынама", "Хімвалакно" — "Металург", "Нёман" — "Юнацтва", "Керамін" — "Гомель".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі