У Чэрвенскім інтэрнаце для інвалідаў 14 дзяцей захварэлі на COVID-19

Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця / ktzszmoik.gov.by
Чэрвенскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця / ktzszmoik.gov.by

У Чэрвенскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў 14 дзяцей пацвердзілі COVID-19. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, інтэрнат закрылі на каранцін.

Крыніца Еўрарадыё ў Чэрвенскай раённай бальніцы расказвае, што інфекцыю ў дзяцей выявілі 22 красавіка. Пасля гэтага іх перавялі з інфекцыйнага аддзялення бальніцы ў Мар'інагорскую ЦРБ.

— Медсёстры і санітаркі дома-інтэрната чакаюць аналізаў. Старшая медсястра ў цяжкім стане, яе шпіталізавалі ў бальніцу ў Жодзіне. Загадчык інфекцыйнага аддзялення Чэрвеньскай бальніцы — на самаізаляцыі з павышанай тэмпературай.

Цяпер у рэанімацыі ў нас шэсць чалавек з запаленнем лёгкіх, некалькі чалавек памерла ад пнеўманіі. Але тэсты ім не рабілі, — расказвае работнік бальніцы.

Чэрвень цяпер актыўна рыхтуецца да абласных Дажынак. Свята ўраджаю павінна прайсці там восенню гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі