У "чорны спіс" дададуць Юрыя Сівакова
У Брусэлі пачалі выпраўляць памылкі ў спісе прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якім забаронены ўезд у Еўрапейскі Саюз.
Як паведаміла польскай газеце Dziennik Gazeta Prawna прадстаўнік кіраўніка МЗС Еўрасаюза Мая Каціянчыч, апроч выпраўлення недакладнасцяў, спіс мяркуецца дапоўніць. У прыватнасці, у яго ўпішуць Юрыя Сівакова, былога кіраўніка МУС.