У чылійскай школе ўзарвалі кактэйль Молатава. Ёсць пацярпелыя
У школе Сант'яга прагрымеў выбух
Як паведамляе ABC News, 23 кастрычніка ў чылійскай дзяржаўнай сярэдняй школе ўзарвалася самаробная запальная бомба. Пацярпелі сама меней 34 вучні і адзін настаўнік. Некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане.
Вучні ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў у школе ў цэнтры Сант'яга рыхтавалі кактэйлі Молатава ў туалеце. Яны хацелі кінуць іх у натоўп. Што стала матывам іх дзеянняў, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.