У цягніку “Полацк-Сімферопаль” знайшлі кантрабандныя паштоўкі

Болей за дзве сотні паштовак і фотаздымкаў 1911 і 1912 гадоў спрабавалі вывезці з Беларусі ва Ўкраіну ў цягніку “Полацк-Сімферопаль”. Кантрабандысты схавалі іх у міжстолевай прасторы вагону, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Паштоўкі знайшлі мытнікі і памежнікі 24 жніўня ў пункце пропуску “Церахоўка”, што пад Гомелем. Знаходку адправілі на экспертызу для вызначэння кошту, а таксама каб высветліць, ці можна лічыць гэтыя паштоўкі і фотаздымкі гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі