У Дамаску пад авіяўдарам загінуў генерал Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі
Махамад Рэза Захедзі
Па тэрыторыі іранскай амбасады ў Дамаску быў нанесены авіяўдар. У выніку яго загінуў генерал іранскай ваенізаванай групоўкі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамад Рэза Захедзі. Ён быў адным з ключавых камандзіраў сілаў "Аль-Кудс" — іранскіх падраздзяленняў спецпрызначэння. Захедзі кіраваў іх аперацыямі ў Сірыі і Ліване.
Падчас авіяўдару загінулі, па розных звестках, ад пяці да васьмі чалавек, паведамляюць у СМІ.
Мінабароны Сірыі заявіла, што ўдар быў нанесены ізраільскімі самалётам з боку Галанскіх вышыняў. Будынак амбасады быў цалкам разбураны.
Ізраільскія вайскоўцы адмовіліся каментаваць гэтыя падзеі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.