У Данецкай вобласці расіяне абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца

Адрэзаная галава знаходзілася на пашкоджаным браніраваным аўтамабілі

Адрэзаная галава знаходзілася на пашкоджаным браніраваным аўтамабілі / t.me/pgo_gov_ua/

У Данецкай вобласці расійскія акупанты абезгаловілі ўкраінскага вайскоўца. Пра гэты жахлівы выпадак паведаміў генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін. Па яго звестак, камандзіры аднаго з расійскіх падраздзяленняў каля Валнавахі аддалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў, а тых, хто будзе здавацца, забіваць "з нечалавечай жорсткасцю — шляхам абезгалоўлівання".

Падчас правядзення аэраразведкі на адной з баявых пазіцый у Данецкай вобласці ўкраінскія вайскоўцы заўважылі пашкоджаны браніраваны аўтамабіль Сіл абароны Украіны, а на ім знаходзілася адрэзаная галава.

"Гэта жудаснае варварства, якому не месца ў XXI стагоддзі, — кажа гепракурор. — І гэта чарговы доказ, што ваенныя злачынствы, якія здзяйсняе агрэсар — не адзінкавыя інцыдэнты, а спланаваная стратэгія расійскага рэжыму. Гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныя на ўзроўні кіраўніцтва батальёна і роты акупацыйных войскаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі