У Данецку пабілі беларускага журналіста Аляксандра Баразенку
Здарэнне адбылося 10 красавіка пасля здымкаў тэлесюжэту каля будынку Данецкай абласной адміністрацыі.
Як паведамляе БелаПАН са словаў Баразенкі, за журналістам пайшлі чацвёра маладых людзей. Хлопец паспрабаваў адарвацца ад іх, але яго дагналі, запіхнулі ў падваротню і пабілі. Баразенку разбілі вусны, некалькі разоў стукнулі ў жывот. "Я ў парадку", — кажа Баразенка.
Нагадаем, што некалькі дзён у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях Украіны ладзяцца сепаратысцкія правакацыі прарасійскіх актывістаў. Па заявах украінскіх уладаў, у правакацыях ўдзельнічаюць прыхільнікі збеглага з краіны экс-прэзідэнта Віктара Януковіча, а таксама мясцовыя крымінальныя элементы і прыезджыя з Расіі.
Фота — БАЖ