У Добрушскім раёне згарэў камбайн
Камбайн у полі
Кармоўборачны камбайн згарэў у полі каля вёскі Чырвоны Алёс у Добрушскім раёне. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Машына, што згарэла, — 2019 года вытворчасці. У полі яна паспела папрацаваць толькі пяць сезонаў.
Інфармацыя пра ўзгаранне паступіла ратавальнікам 7 чэрвеня ў 11:33.Пацярпелых на пажары няма.
У якасці прычыны пажару разглядаецца парушэнне правілаў мантажу і наладкі электрасетак і электраабсталявання. Інакш кажучы — кароткае замыканне электраправодкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.