У Добрушскім раёне знайшлі несанкцыянаваны могільнік быдла
Несанкцыянаваны могільнік быдла выяўлены ў Добрушскім раёне ня вёскі Чырвоная Буда. Мясцовыя жыхары паскардзіліся на моцны смурод, што ідзе з лесу, пасля чаго і знайшлі закапаныя тушы жывёлаў.
Як перадае тэлеканал АНТ, вінаватае ў арганізацыі несанкцыянаванага могільніка сельскагаспадарчае прадпрыемства “Чырвоная Буда”, якое спрабавала схаваць масавы падзёж быдла. Спецыялісты Камітэта дзяржкантролю выявілі, што ў гаспадарцы не стае 200 галоў жывёлаў. Падчас раскопак могільніка знайлі толькі 40 галоў, куды падзеліся яшчэ 160 жывёлаў, будуць высвятляць.
Праверка таксама паказала, што на прадпрыемстве рабілі прыпіскі і завышалі паказнікі — прыбаўка жывёлы ў вазе на амаль 800 тонаў, павелічэнне надояў на 500 тонаў. Страты ад гэтай дзейнасці ацэньваюцца ў 240 тысяч рублёў. Брыгадзір, галоўны заатэхнік, ветэрынарны лекар і бухгалтар прадпрыемства знаходзяцца пад следствам, дырэктар праходзіць як сведка.