У Докшыцах паставілі помнік Яну Паўлу II
У Докшыцах каля касцёла Святой Тройцы усталявалі помнік Яну Паўлу II. Урачыстае набажэнства і асвячэнне манумента адбылося 13 снежня. Як паведамілі БелаПАН у Віцебскай епархіі Беларускай рымска-каталіцкай царквы, помнік вышынёй каля 2,5 м стаў падарункам польскіх каталікаў. На дошцы з чырвонага граніту - герб Яна Паўла II, ягонае імя на беларускай і польскай мовах, гады жыцця (1920—2005). Гэта ўжо чацвёрты помнік пантыфіку, пастаўлены ў 2008 г. у Віцебскай вобласці. Іх адкрыццё прымеркаванае да 30-годдзя з моманту абрання Яна Паўла II на прастол у Рыме.
У верасні помнікі пантыфіку зьявіліся ў Віцебску, Мёрах і Шуміліне. Першы ў Беларусі помнік Яну Паўлу ІІ з'явіўся таксама на Віцебшчыне — перад цэнтральнай брамай касцёла святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна, 15 жніўня 2005 г., праз некаторы час пасля смерці Яна Паўла II. А ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна ў чэрвені сёлета адкрыўся помнік дзейнаму кіраўніку каталіцкай царквы, Бенэдыкту XVI.