У Докшыцах зарэгістравана 85 выпадкаў пнеўманіі

У Докшыцах зарэгістравана 85 выпадкаў пнеўманіі

Выпадкі каранавіруса ў Докшыцах можна пералічыць на пальцах, заяўляе загадчыца мясцовай паліклінікі Валянціна Вештарт

У інтэрв'ю мясцовай газеце "Родныя вытокі" яна паведаміла, што ў раёне тэсты на каранавірус рабілі 150 разоў: "І станоўчыя вынікі можна пералічыць па пальцах. Што тычыцца колькасці пацыентаў з пнеўманіяй, то па стане на 7 красавіка зафіксавана 85 выпадкаў".

Колькі гэтых выпадкаў пнеўманіі спалучана з каранавірусам загадчыца паліклінікі не сказала. Адзначым, што ўсё насельцніцтва Докшыцкага раёна не складае і 30 тысяч чалавек.

Гаворачы аб працы цэнтральнай раённай лякарні, Вештарт заявіла, што праца адбываецца ў стандартным рэжыме, але з улікам дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюду вострых рэспіраторных захворванняў.

У прыватнасці, адмянілі планавыя медагляды, прышчэпкі дарослых і дзяцей, флюараграфію, ультрагукавое ды іншыя дыягнастычныя абследаванні. "Спынена таксама аказанне рэабілітацыйнай дапамогі і фізіятэрапеўтычных працэдур. Не аказваецца і планавая стаматалагічная дапамога. У паліклініцы не выдаюцца накіраванні на медыка-сацыяльную экспертызу пацыентам, старэйшым за працаздольны ўзрост, а выдача лістоў непрацаздольнасці арганізавана на максімальны тэрмін. Адмененыя ўсе планавыя аператыўныя ўмяшанні да асобага распараджэння Міністэрства аховы здароўя", — пералічыла яна спіс адмененых працэдураў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі