У ДПК сцвярджаюць, што грамадзянін Літвы спрабаваў завезці ў Беларусь боепрыпасы
Пры даглядзе знайшлі патроны і гільзы / @gpkgovby
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі кажуць, што спынілі на мяжы з Літвой замежнага грамадзяніна, які спрабаваў увезці ў Беларусь боепрыпасы.
Інцыдэнт адбыўся ў мінулую пятніцу, 2 чэрвеня, у пункце пропуску "Лоша". У Беларусь на аўтамабілі ехаў 26-гадовы грамадзянін Літвы. Пры даглядзе яго машыны былі выяўленыя схованкі, а ў іх — "боепрыпасы да агнястрэльнай зброі: 10 000 куль маркі "Lapua", а таксама 2 525 гільзаў маркі "Lapua Magnum", кажуць у ДПК. Іх забралі на экспертызу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.