У ДР Конга пасажырскі самалёт упаў на дамы

Тое, што засталося ад самалёта / BBC
Тое, што засталося ад самалёта / BBC

У горадзе Гома на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга невялікі пасажырскі самалёт упаў на жылыя дамы. Па словах мясцовых чыноўнікаў, катастрофа забрала жыцці па меншай меры 24 чалавек.

На борце самалёта знаходзіліся 17 пасажыраў і два пілоты.

Самалёт з двума турбавінтавымі рухавікамі Dornier-228, які належаў прыватнаму перавозчыку Busy Bee, пацярпеў крушэнне прыкладна праз хвіліну пасля ўзлёту, паведамляе BBC. Гэта быў мясцовы рэйс да горада Бені, у 350 км на поўнач ад Гомы.

Прычына крушэння пакуль няясная, але крыніцы BBC паведамляюць аб адмове рухавіка адразу пасля ўзлёту. На месцы крушэння працуюць выратавальнікі, мясцовыя жыхары дапамагаюць ім разбіраць завалы і эвакуіраваць параненых.

У ДР Конга авіяцыйныя здарэння адносна частыя. У краіне даволі слабыя стандарты бяспекі і тэхнічнага абслугоўвання. Усім камерцыйным перавозчыкам з Конга забаронена працаваць у Еўрасаюзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі