У дровах з Беларусі польскія мытнікі знайшлі цыгарэты на 500 тысяч долараў

У дровах з Беларусі польскія мытнікі знайшлі цыгарэты на 500 тысяч долараў

У партыі дроў з Беларусі польскія мытнікі выявілі буйную кантрабанду — 158 тысяч пачкаў цыгарэт без акцызных марак, паведамляе Дзяржаўная фіскальная адміністрацыя Польшчы.

Кантрабанду выявілі 15 верасня ў пункце пропуску "Карошчын". Пры сканаванні на рэнтген-апараце дроў, якія везлі ў грузавіку, мытнікі заўважылі штосьці незвычайнае. Выявілася, што ў скрынках пад дровамі ляжаць кантрабандныя цыгарэты.

Кошт кантрабанды ацэньваецца ў больш як 2,2 мільёна злотых (каля 550 тысяч долараў). Гэта самая буйная сёлета кантрабанда цыгарэт у Люблінскім ваяводстве і адна з найбуйнейшых у краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі