У двух рэгіёнах Беларусі сёння захаваецца чырвоны ўзровень небяспекі

Надвор'е

Надвор'е / Еўрарадыё

У суботу на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца надзвычайная пажарная небяспека — аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 м/с, днём месцамі парывы могуць дасягаць 14 м/с, паведамляе Белгідрамет.

Мінск. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +25..+ 27°C. вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с.

Брэст. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), магчымая навальніца. Тэмпература паветра +22..+24°C. вецер паўночна-ўсходні, 4-9 м/с. парывы да 14 м / с.

Віцебск. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +24..+ 26°C. вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с.

Гомель. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +27..+29°C. вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с. парывы да 14 м/с.

Гродна. Воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), магчымая навальніца. Тэмпература паветра +22..+ 24°C. вецер паўночна-ўсходні, 4-9 м/с.

Магілёў. Пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%). Тэмпература паветра +26..+28°C. вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с. парывы да 12 м/с.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі