У Дзвіне на тэрыторыі Латвіі зноў з’явіліся плямы нафты
На Дзвіне ў раёне Краславы і Даўгаўпілса зноў устаноўлены абсарбавальныя боны, таму што на яе паверхні з'явілася новае забрудненне з нафтапрадуктаў. Пра гэта паведамляе латвійскае агенцтва LETA са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы Латвіі.
Як паведаміла кіраўнік прэс-службы выратавальнікаў Інга Ветэрэ, 12 траўня ў першай палове дня ад спецыялістаў па навакольным асяроддзі была атрымана інфармацыя аб тым, што на Дзвіне з'явілася новае забрудненне з нафтапрадуктаў.
Выатавальнікі даследавалі раку з верталёта і пераканаліся ў наяўнасці плямаў нафтапрадуктаў у асноўным блізу берага. Выратавальнікі звязаліся з калегамі з Беларусі, але тыя запэўнілі, што новых аварый на нафтаправодзе не было, паведамляе агенцтва.
Нагадаем, 5 траўня ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці адбыўся другі прарыў расійскага магістральнага нафтапрадуктаправода "Унеча - Вентспілс".
З пашкоджанай трубы, паводле звестак МНС Беларусі, вылілася прыкладна пяць тон дызельнага паліва на плошчы прыблізна 50 квадратных метраў.
Нафтапрадукты трапілі ў меліярацыйны канал, злучаны з ракой Свячанкай — прытокам ракі Ула, якая, у сваю чаргу, упадае ў Заходнюю Дзвіну.
Аднак, паводле звестак МНС, канал быў перакрыты землянымі дамбамі ў некалькіх месцах і дызпаліва не трапіла ў рэкі.