У Дзярждуме прапанавалі расійскім лёгкаатлетам выступаць пад сцягам Беларусі

У Дзярждуме прапанавалі расійскім лёгкаатлетам выступаць пад сцягам Беларусі

Расійскія лёгкаатлеты могуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сцягам Беларусі, пакуль дзейнасць расійскай федэрацыі забароненая. З такой прапановай выступіў дэпутат Дзяржаўнай Думы ад партыі "Адзіная Расія" Яўген Фёдараў, паведамляюць расійскія СМІ.

Адпаведны запыт расійскі палітык накіраваў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, які адначасова з'яўляецца прэзідэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. Фёдараў папрасіў Лукашэнку пачаць кансультацыі пра аткую магчымасць. Ён спаслаўся на тое, што Беларусь і Расія маюць Саюзную дзяржаву.

Як вядома, 13 лістапада 2016 года Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) прыпыніла сяброўства Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ВФЛА). Гэта звязана з частым ужываннем допінгу расійскімі лёгкаатлетамі. Забарона ўведзеная на няпэўны тэрмін. Пры гэтым IAAF пакінуў за спартоўцамі, не замяшанымі ў допінгавы скандал, права выступаць на міжнародных спаборніцтвах, але не пад сцягам Расіі.

У студзені некалькі расійскіх лёгкаатлетаў падалі дакументы на выступы пад нейтральным сцягам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі