У дзясятку лепшых гарадоў для вандровак-2014 трапілі тры еўрапейскія месцы

Да новага года застаецца роўна два месяцы — самы час, каб запланаваць свой адпачынак на наступны сезон. На думку экспертаў вядомага турыстычны даведніка Lonely Planet, лепшым месцам для паездкі ў 2014 годзе з’яўляецца Парыж, які перажывае турыстычнае адраджэнне:

“Пасля намаганняў па зніжэнні аўтамабільных выкідаў былая хуткасная дарога працягласцю 1,5 кіламетра на правым беразе Сены змянілася на тратуары і роварныя дарожкі. Хіт праграмы — новая пешаходная зона між Pont de l’Alma і Musée d’Orsay на левым беразе. А 1800 квадратных метраў штучных выспаў удыхнуць новае жыццё ў некалі задушаны трафікам участак”.

Трэцяе і чацвёртае месца ў рэйтынгу Lonely Planet займаюць адпаведна кубінскі Трынідад і паўднёваафрыканскі Кейптаўн. А вось на чацвёртым месцы — суседняя Рыга, якая ў наступным годзе будзе культурнай сталіцай Еўропы.

Lonely Planet: “За апошнія некалькі гадоў модныя хіпстарскія кавярні распаўсюдзіліся па ўсім цэнтры горада, а абеды са свініны і бульбы замяніліся на стравы ў паўночным стылі. Сотні зруйнаваных фасадаў цяпер адноўленыя ў бляску мадэрна — самы час для Рыгі, каб атрымаць даўно заслужаны і ганаровы статус культурнай сталіцы”.

Тыя, у каго ёсць шэнгенскія візы, могуць ехаць у Рыгу ўжо зараз, каб пры нагодзе наведаць і даліну ракі Гаўя і Турайдскі замак. Гэтае месца называе адным з лепшых для адпачынку восенню брытанскае выданне The Guardian.

Тым часам у топ-10 Lonely Planet, акрамя Парыжа і Рыгі, трапіў яшчэ адзін еўрапейскі горад — Цюрых. Тут у наступным годзе можна будзе пабачыць чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. Даведнік рэкамендуе таксама акунуцца ў мясцовае начное жыццё.

Lonely Planet: “Распад прамысловасці ў модным заходнім раёне Цюрыха саступіў начному геданізму, і горад на беразе возера прыцягвае гулякаў з усёй Швейцарыі. Акрамя вядомых дамоў моды і буцікоў, горад напоўнены выдатнымі рэстаранамі і кавярнямі”.

Акрамя згаданых гарадоў, у топ-10 Lonely Planet увайшлі Шанхай, Ванкувер, Чыкага, Адэлаіда і Окленд.

Самыя наведвальныя гарады свету ў 2013 годзе (forbes)

Фота: bongabonlife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі