У ЕАБР прагназуюць паскарэнне інфляцыі ў Беларусі
Прадуктовы магазін / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Да канца года інфляцыя ў Беларусі можа паскорыцца, лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця. На рост коштаў могуць паўплываць павелічэнне спажывецкага попыту і паслабленне рубля. Да канца года, лічаць у ЕАБР, інфляцыя ў Беларусі разгоніцца да 7,8%.
Нагадаем, па выніках траўня гадавы паказчык інфляцыі склаў 3,7% ( да траўня 2022 года), у красавіку ён быў 4,7% г/г. У траўні ў параўнанні з красавіком у Беларусі нават была зафіксавана дэфляцыя: у параўнанні з красавіком індэкс спажывецкіх цэн склаў 99,7%. Цяперашняе запаволенне інфляцыі эксперты ЕАБР звязваюць выключна "з захаваннем уплыву адміністрацыйнага кантролю за цэнамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.