У Екацярынбургу адмянілі канцэрт Андрэя Макарэвіча
Гэта другая забарона на выступ на працягу некалькіх апошніх дзён – папярэдняя была ў Баку.
Екацярынбург стаў чарговым горадам, у якім адмянілі канцэрт Андрэя Макарэвіча і яго групы "Аркестр крэольскага танга". Раней музыкам адмовілі ў правядзенні канцэртаў у цэлым шэрагу расійскіх гарадоў, а некалькі дзён таму стала вядома, што шоў Макарэвіча ня адбудзецца ў Баку.
Па словах музыкі, улады ў азербайджанскай сталіцы спалохаліся магчымых "праўкраінскіх выступаў", паведамляе ВВС.
У жніўні Макарэвіч выступіў ва ўкраінскім Святагорску, горадзе на Данбасе, які быў незадоўга да гэтага адбіты украінскімі ваеннымі у прыхільнікаў "народных рэспублік". Многія расійскія СМІ падвергнулі тады крытыцы факт выступа музыкі ў кантралюемай ваеннымі Украіны частцы мяцежнага рэгіёну.
У сераду кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі Сяргей Іваноў адхіліў здагадкі аб тым, што за адменай выступаў Макарэвіча могуць стаяць расейскія ўлады.