У "экстрэмісцкі спіс" трапілі зборнікі Някляева, Геніюш, Арсенневай, Арабей

Кнігі серыі "Беларускі кнігазбор" / фота з сацсетак выдавецтва

Кнігі серыі "Беларускі кнігазбор" / фота з сацсетак выдавецтва

Міністэрства інфармацыі абнавіла "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

На падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска Мінінфармацыі дадало ў спіс некалькі кніг серыі "Беларускі кнігазбор". Гэта выбраныя творы Ларысы Геніюш (2000-ы год выдання), Наталлі Арсенневай (2002), Уладзіміра Някляева (2009), Лідзіі Арабей (2013).

Як распавядала Еўрарадыё, сёння стала вядома, што экстрэмісцкім матэрыяламі таксама прызнаныя прадмова Язэпа Янушкевіча да зборніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама два творы самога класіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі