У Ельску ў РАУС школьніцам на экскурсіі на рукі надзелі кайданкі
У Ельску на Гомельшчыне вучні мясцовай СШ № 2 пабывалі ў РАУС на... экскурсіі "у рамках прафарыентацыйнай працы". Гэта азначае, што сярод іх міліцыянеры ў будучыні спадзяюцца знайсці папаўненне сваіх шэрагаў.
Раённая газета апублікавала некалькі фота з экскурсіі. Высвятляецца, што школьнікам не толькі распавядалі пра "галоўныя задачы сучаснай міліцыі" і "асаблівасці дадзенай прафесіі", але і надзявалі... кайданкі на рукі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.