У Еўрапарламенце заклікалі суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка і генацыд / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru
Аляксандр Лукашэнка і генацыд / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

У Еўрапарламенце заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на арышт Аляксандра Лукашэнкі. Дэпутаты заявілі, што Беларусь нясе адказнасць за шкоду, прычыненую Украіне ў сувязі з вайной, і злачынствы, учыненыя ва Украіне, у тым ліку праз ролю рэжыму Лукашэнкі ў незаконным вывазе дзяцей, паведамляе pravda.com.ua.

Даклад, прысвечаны дачыненням ЕС і Беларусі, заклікае інстытуты Еўрасаюза і дзяржавы-члены прыняць усе неабходныя меры на міжнародным узроўні, "каб зрабіць магчымым крымінальны пераслед беларускіх палітычных і вайсковых лідараў, адказных за злачынствы супраць чалавечнасці і генацыд".

У сакавіку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай. Абое яны нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей. У красавіку Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прызнала генацыдам прымусовую дэпартацыю ў Расію дзяцей з Украіны. Лукашэнка і яго рэжым прызнаныя датычнымі да гэтага злачынства. У такой сітуацыі Міжнародны крымінальны суд заклікаюць разгледзець магчымасць выдачы аналагічнага ордара на арышт Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка вельмі нервова каментуе весткі пра спробы адправіць яго ў Гаагу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі