У фільма Юрыя Сямашкі "Лебядзіная песня Фёдара Озерава" выйшаў трэйлер

Кадр з фільма "Лебядзіная песня Фёдара Озерова" / Belarusian Film Network
Фільм "Лебядзіная песня Фёдара Озерова" абзавёўся трэйлерам. Карціну пакажуць 14 лютага на кінафестывалі Берлінале ў секцыі Berlinale Forum.
Рэжысёр Юрый Сямашка вядомы перш за ўсё як аўтар незалежных праектаў: "Смеццевая галава", "Калі я быў генерал", "Кроў і караоке" і г.д. Яго працы атрымлівалі прызнанне на беларускіх кінафестывалях, а беларуская прэмія кінакрытыкаў "Чырвоны верас" адзначыла яго працу "Смеццевая галава".
"Лебядзіная песня Фёдара Озерава" быў створаны ў 2023 годзе ў рамках інкубатара мікрабюджэтнага кіно арганізацыі Belarusian Filmmakers Network і падтрыманы на конкурсе Work-in-Progress у Котбусе.
Фестываль Берлінале адбудзецца ў Берліне з 13 па 23 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.