У фінале футбольнага чэмпіянату Еўропы сустрэнуцца зборныя Італіі і Англіі
У фінале футбольнага чэмпіянату Еўропы сустрэнуцца зборныя Італіі і Англіі. Англічане ў паўфінале перамаглі ў дадатковы час на "Уэмблі" датчан — 2:1.
На 30-й хвіліне Мікель Дамсгор адкрыў лік ударам са штрафнога. Англійская зборная адказала на 39-й хвіліне, калі датчане забілі і ў сваю браму (аўтагол Сімона К'ера, 11-ы на чэмпіянаце). Асноўны час — 1:1.
У дадатковы час англічане бясконца атакавалі, і на 104-й хвіліне атрымалі права на пенальці (яго зарабіў Рахім Сцерлінг). Гары Кейн 11-метровы не забіў, але добра згуляў на дабіванні. Адыграцца зборная Даніі не змагла.
Фінал пройдзе 11 ліпеня на "Уэмблі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.