Зборная Італіі абыграла Бельгію і выйшла ў паўфінал Еўра-2020
Зборная Італіі абыграла ў Мюнхене ў 1/4 фіналу Бельгію (2:1) і выйшла ў паўфінал футбольнага Еўра-2020. Там іх чакае матч з іспанцамі, якія прайшлі зборную Швейцарыі. Гульня пройдзе 6 ліпеня ў Лондане.
У суботу пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы: Украіна — Англія і Чэхія — Данія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.