У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Барселона" і "Ювентус"

"Ювентус" стаў другім фіналістам футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Пасля перамогі італьянскага клуба ў Турыне над "Рэалам" (2:1), 13 траўня ў Мадрыдзе была зафіксаваная нічыя 1:1. Крышціяну Раналду з пенальці забіў гол на 23-й хвіліне. Гэты лік задавольваў "Рэал", яго гульцы зарана супакоіліся і прапусцілі гол у сваю браму. На 57-й адзначыўся Альвара Марата — 1:1. У далейшым лік ужо не змяніўся.

Нагадаем, напярэдадні ў фінал прабілася "Барселона", якая выбіла "Баварыю" — 3:0 і 2:3. Такім чынам, 6 чэрвеня на Алімпійскім стадыёне ў Берліне сустрэнуцца "Барселона" і "Ювентус".

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі