У фінале Кубка Беларусі згуляюць хакеісты "Дынама-Маладзечна" і "Нёмана"

У фінале Кубка Беларусі згуляюць хакеісты "Дынама-Маладзечна" і "Нёмана"

Фінал Кубка Беларусі па хакеі разыграюць паміж сабой клубы "Дынама-Маладзечна" і "Нёман".

У заключным туры папярэдняга раўнду турніру маладзечанскія хакеісты абыгралі ўкраінскі "Данбас" з лікам 5:2. "Нёман" выйграў у моладзевай зборнай Беларусі з лікам 4:1.

Нёман на турніры набраў аднолькавую колькасць ачкоў з "Шахцёрам" і "Юнацтвам" — па 14. Аднак розніца паміж закінутымі і прапушчанымі шайбамі дазволіла выйсці ў фінал менавіта гродзенскаму клубу.

Фінальны матч пройдзе 24 жніўня ў Маладзечне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі