У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Барусія" і "Рэал"

"Рэал" — "Баварыя"

"Рэал" — "Баварыя" / Reuters

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць "Барусія" і "Рэал". Галоўны матч еўракубка пройдзе 1 чэрвеня на стадыёне "Уэмблі" ў Лондане.

Дортмундская "Барусія" ў паўфінале прайшла ПСЖ (дзве перамогі з аднолькавым лікам 1:0). Мадрыдскі "Рэал", пасля гасцявой нічыі з "Баварыяй" (2:2), на сваім полі атрымаў валявую перамогу — 2:1. Два галы былі забітыя на апошніх хвілінах.

Для "Рэала" гэта будзе 18-ы фінал у Лізе чэмпіёнаў, 14 разоў удавалася перамагаць. Для "Барусіі" гэта трэці фінал у галоўным еўракубку. У 1997 годзе была перамога ад "Ювентусам" (3:1), а ў 2013-м паражэнне ад "Баварыі" (1:2).

Летась перамогу святкаваў "Манчэстар Сіці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі