У ФК "Крумкачы" з'явіўся афіцыйны сайт
У мінскага футбольнага клуба "Крумкачы" з'явіўся афіцыйны сайт. Пакуль існуе толькі рускамоўная старонка, але яшчэ да пачатку вясны чакаецца запуск таксама старонак на беларускай і англійскай мовах. Дагэтуль клуб выкарыстоўваў для інфармавання пра свае справы сацыяльныя сеткі.
Як паведамляла Еўрарадыё, "Крумкачы" за некалькі сезонаў прайшлі шлях ад аматарскага да прафесійнага клуба. Летась яны заваявалі права выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя ФК “Крумкачы”: гулялі, ішлі на піва, трапілі ў вышэйшую лігу…