У французскім Бардо адкрылася ганаровае консульства Беларусі

У французскім Бардо адкрылася ганаровае консульства Беларусі

У французскім Бардо адкрылася ганаровае консульства Беларусі. Урачыстыя імпрэзы з гэтай нагоды прайшлі 29-30 верасня. Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка ўручыў ганароваму консулу Андрэю Шаўчэнку дзяржаўныя сцяг і герб Беларусі.

Як перадае БЕЛТА, дзейнасць дыппрадстаўніцтва будзе распаўсюджвацца на рэгіён Новая Аквітанія.

З нагоды адкрыцця консульства ў гістарычным будынку вінаробчага рэгіёну Сэнт-Эмільён Сhateau Grand Barrail адбыўся афіцыйны прыём. На цырымонія прысутнічалі прадстаўнікі ўлады і дзелавых колаў, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары.

У Бардо працуюць 54 генеральных і ганаровых консульстваў, у тым ліку дыпламатычныя прадстаўніцтвы Аўстрыі, Бельгіі, Бразіліі, Венгрыі, Даніі, Італіі і іншых краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі