У Францыі памёр рок-спявак Джоні Холідэй

У Францыі памёр рок-спявак Джоні Холідэй

Ва ўзросце 74 гадоў у Парыжы памёр французскі рок-спявак і кампазітар Джоні Холідэй.

"Джоні Холідэй сышоў. Я пішу гэтыя словы і не веру, але ўсё ж гэта праўда. Майго мужчыны больш няма, ён пакінуў нас гэтай ноччу гэтак жа, як і пражыў сваё жыццё — смела і з годнасцю", — перадае Бі-Бі-Сі словы жонкі спевака Летысіі.

Прычынай смерці музыкі, па звестках інфармагенцтваў, стаў рак лёгкіх.

Холідэй першым стаў выконваць рок-н-рол па французску, за што яго называлі "французскім Элвісам Прэслі".

Прэзідэнт Францыі Эмануэль  Макрон заявіў: "Крыху Джоні ёсць у кожным з нас. Мы не забудзем ні імя, ні голас, ні выраз твару Джоні. Асабліва ў памяці застанецца тое, як ён выконваў свае песні, з уласцівым яму лірызмам, грубым і адначасова мяккім, гэта ўсё зараз частка гісторыі французскай песні. Ён прыўнёс часцінку Амерыкі ў наш нацыянальны Пантэон".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі