У Францыі прыдумалі танныя калядныя бургеры з фуа-гра
Французская сетка рэстаранаў хуткага харчавання прапануе сваім наведнікам незвычайнае каляднае меню. У яго ўваходзіць знакаміты дэлікатэс фуа-гра па надзвычай нізкіх коштах. Як паведамляюць прадстаўнікі кампаніі, у склад бургера ўваходзяць фуа-гра, ялавічына, салата і прыправы. Новая страва будзе прадавацца па ўсёй Францыі ў перыяд з 17 па 19 снежня ўсяго за 5 еўра, адзначае ВВС.
Раней паведамлялася пра нью-ёркскі рэстаран, які ўключыў у сваё меню гамбургер за 175 долараў. У гамбургер кладуць далікатэсную мармуровую японскую ялавічыну, чорныя труфелі, фуа-гра, швейцарскі сыр і лясныя грыбы.