У гандлёвым цэнтры ў Рызе абрынуўся дах, ёсць загінулыя
Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер у гандлёвым цэнтры Maxima.
Як адзначае rus.DELFI.lv, ёсць звесткі пра двух загінулых. Выратавальнікі разбіраюць завалы ў пошуках пацярпелых. На месцы здарэння таксама працуюць паліцыя і медыкі. Сведкі здарэння паведамляюць пра некалькі пацярпелых.
Пляц абрынання складае каля 500 квадратных метраў. Як адзначае Delfi, машыны, прыпаркаваныя побач з крамай, заваленыя кавалкамі ашалёўкі будынка.
Паводле папаярэдніх звестак, асноўны ўдар прыйшоўся на агароднінны аддзел супермаркета.
Фота — DELFI