У Ганконгу арыштаваныя 116 удзельнікаў акцый пратэсту
Улады Ганконга пачалі разбіраць барыкады, што выклікала незадавальненне пратэстоўцаў.
У раёне Монг Кок у цэнтры Ганконга адбыліся новыя сутычкі дэманстрантаў з паліцыянтамі. Па звестках паліцыі, затрыманыя 116 актывістаў.
Напярэдадні ўлады Ганконга зноў пачалі расчышчаць раён ад барыкад і намётаў дэманстрантаў, выконваючы рашэнне суда. Як паведамляе ВВС, на вуліцы выйшла шмат людзей, незадаволеных гэтым рашэннем.
Актывісты незадаволеныя рашэннем уладаў Кітая праводзіць адбор кандыдатаў на выбарах адміністрацыі Ганконга, якія пройдуць у 2017 годзе. Пратэстоўцы патрабуюць прамых перамоваў з Пекінам.
Фота — nbcnews.com