У Ганконгу людзям раздаюць долары: 7 млн чалавек атрымаюць па $1283
Улады Ганконга раздадуць людзям долары. Гэтымі шчасліўчыкамі будуць сталыя жыхары горада, старэйшыя за 18 гадоў. Як паведамляе cnn.com, 7 млн чалавек атрымаюць па 10000 ганконгскіх долараў (гэта 1283 долараў ЗША).
Раздача грошай з'яўляецца адной з мераў па стымуляванні развіцця эканомікі Ганконга, у якой летась узніклі праблемы і з-за гандлёвай вайны КНР і Злучаных Штатаў, і з-за масавых і працяглых пратэстаў у горадзе. А цяпер дадалася праблема распаўсюду каранавіруса. Улады Ганконга збіраюцца выдаткаваць на падтрымку эканомікі больш за 15 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.