У Гайнаўцы распаўся Беларускі народны выбарчы камітэт

Напярэдадні муніцыпальных выбараў у Гайнаўцы распаўся Беларускі народны выбарчы камітэт. Пра гэта паведамляе Kurier poranny. Прычынай распаду стала тое, што гарадскія радныя, якія на мінулых выбарах балатаваліся ад Камітэту, зараз вырашылі ісці на выбары ад іншых палітычных сілаў. Беларуска-народны выбарчы камітэт паўстаў у Гайнаўцы ў 1998 годзе. Ад самага пачатку свайго існавання ён меў вялікую падтрымку сярод жыхароў гораду. На мінулых мясцовых выбарах Камітэт выставіў 140 кандыдатаў у рады гмінаў і павету. Тады аб'яднанне атрымала на выбарах другі вынік.

Муніцыпальныя выбары ў Польшчы адбудуцца 21 лістапада. Другі тур выбараў запланаваны на 5 снежня.

На мясцовых выбарах палякі аддадуць свае галасы, выбіраючы войтаў, бурмістраў і прэзідэнтаў гарадоў, а таксама дэпутатаў у гмінныя і павятовыя рады ды ваяводскія сеймікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі