У Германіі адмянілі традыцыйны піўны фестываль Актобэрфэст
У Германіі сёлета не будзе трацыйнага піўнога фестывалю Актобэрфэст. Пра гэта заявілі прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зёдэр і обер-бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр, перадае "Нямецкая хваля".
У Германіі за суткі, паводле звестак Інстытута імя Роберта Коха, выявілі 1785 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Агулам у краіне з пачатку эпідэміі на COVID-19 захварэлі больша за 143 тысячы чалавек. 4598 пацыентаў з каранавірусам памерлі.
Агулам у свеце колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам перавысіла 2,48 мільёна чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.