У Германіі затрымалі беларускага добраахвотніка, які раней ваяваў ва Украіне
Байцы атрада "Атам" ва Украіне, вясна 2023-га
У Германіі затрымалі беларускага добраахвотніка, які раней ваяваў ва Украіне ў складзе атрада "Атам". У яго быў пазыўны "Шторм". Як даведалася Еўрарадыё, для разбіральніцтваў беларуса перадалі Польшчы.
У Беларусі "Шторм" быў вядомы як футбольны фанат. Пасля падзеяў 2020-га ён перабраўся ў Польшчу і пачаў прафесійную баксёрскую кар'еру. А з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну прайшоў падрыхтоўку і стаў у шэрагі "Атама".
Днямі "Шторм", які цяпер жыве ў Нідэрландах, вяртаўся з баксёрскага бою ў Літве. І ў Германіі яго затрымалі. Цяпер ён у Польшчы. Абставіны таго, што здарылася, пакуль невядомыя.
Атрад "Атам" пачаў фармавацца ва Украіне ў пачатку лютага 2023 года. У яго залічвалі прадстаўнікоў ініцыятывы BYPOL. У той час "Атам" уваходзіў у скалад батальёна “Ліцьвін” палка імя Каліноўскага. Некаторыя прадстаўнікі "Атама" знаходзіліся за мяжой і дапамагалі з лагістыкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.