У Глабальным індэксе тэрарызму Беларусь апынулася на апошнім месцы

У Глабальным індэксе тэрарызму Беларусь апынулася на апошнім месцы

Беларусь мае найлепшыя паказчыкі ў Глабальным індэксе тэрарызму за 2019 год (The Global Terrorism Index, GTI). Наша краіна займае ў рэйтынгу апошняе, 138-е месца. 

Рэйтынг тэрарызму складае міжнародная група экспертаў Інстытута эканомікі і міру Сіднэйскага ўніверсітэта. 

Аднолькавую з Беларуссю пазіцыю займаюць яшчэ 26 краін, у тым ліку Коста-Рыка, Славенія, Харватыя, Партугалія, Куба, Туркменістан, Паўночная Карэя, Румынія, Манголія.

Усе нашыя краіны-суседкі займаюць у рэйтынгу больш высокія месцы. Латвія размясцілася на 117-м месцы, Літва — на 108-м, Польшча — на 106-м. Расія заняла 37-ю пазіцыю, а Украіна — 24-ю.

найбольшая пагроза тэрарызму — у Афганістане, Іраку, Нігерыі, Сірыі ды Пакістане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі